Газета "Вечерний Минск"

Главное меню:
  Текущий выпуск
  Последний выпуск
  Награды сайта
  Лотерейные таблицы
 
  О нашем издании
  Условия подписки
  Реклама в "ВМ"
  Условия перепечатки
  Ж/д расписание
 
  Выставка СМИ
  Бюро находок
  Конкурсы "Вечерки"
  Найди меня, мама
Поиск по сайту:
расширенный поиск
Рассылка:
Вы можете подписаться на рассылку анонсов наших новостей:
Услуги рассылок предоставлены службой электронных почтовых рассылок Weblist.
Вопрос "ВМ":

Нужны ли регистрация и техосмотры резиновых лодок?
Объявления:

KM.RUФоторепортаж(i)
Рекомендуем посетить:
    23 декабря 2005 г. (пятница).№290--291 ((10966--10967))    

ОБЩЕСТВО

Пастырскi лiст на Божае Нараджэнне 2005 года

Версия для печати


"Пойдзем у Бэтлеем i паглядзiм, што там сталася" (Лк 2, 15)

"А Слова сталася целам i пасялiлася мiж намi" (Ян 1, 14)


Божае Нараджэнне
Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння нашыя вочы, нашыя вушы, нашыя сэрцы скiраваны да Бэтлеема, да стайнi, да ясляў, бо мы жадаем нанава перажыць збаўчую таямнiцу ўцелаўлення Божага Сына.

У гэтую святую Бэтлеемскую Ноч адбылася доўгачаканая сустрэча чалавека з Богам.

Для таго, каб належным чынам зразумець i адпаведна ацанiць гэтую сустрэчу, неабходна вярнуцца да часу стварэння чалавека, калi Творца пасялiў яго ў раi, дзе чалавек мог не толькi сустракацца з Богам, але i бачыць Яго твар у твар.

На жаль, гэты благаслаўлёны час сустрэчы чалавека з Богам працягваўся не вельмi доўга. Па нашэптваннi д'ябла чалавек парушыў Божую забарону пазнання дабра i зла i, у якасцi пакарання, быў выгнаны з раю, такiм чынам страцiўшы прывiлей сустракацца з Богам i непасрэдна прабываць з iм.

Для чалавека распачалiся доўгiя гады, цэлыя стагоддзi зямнога жыцця ў аддаленасцi ад Бога -- усемагутнага Творцы, магутнага Валадара, суровага Пана. Праўда, за дабро, за змену да лепшага Бог быў лiтасцiвы да чалавека i прабачаў яго, благаславiў яму, але за новыя адступленнi, за грахi iзноў сурова караў. Але ж у сэрцы чалавека пастаянна жыла туга па сустрэчы з Богам, па прабываннi з iм.

Аднак калi чалавек усё больш аддаляўся ад Бога, калi замест пашаны адзiнага, сапраўднага Творцы чалавек аддаваўся iдалапаклонству, Бог у сваёй адвечнай дабрынi i любовi да сваiх стварэнняў вырашыў спаслаць на зямлю свайго Сына, каб адкупiць чалавечы род, каб навярнуць людзей да сапраўднай веры, каб прымiрыцца з чалавекам.

"Шмат разоў i па-рознаму прамаўляў калiсьцi Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнiя днi прамовiў да нас праз Сына" (Гбр 1, 1-2).

"Так палюбiў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзiнароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае" (Ян 3, 16).

I вось дзве тысячы гадоў таму назад "Слова сталася целам i пасялiлася мiж намi" (Ян 1, 14).

Якiм жа дзiўным было прыйсце на зямлю Сына Божага, гэтая сустрэча Бога з чалавекам! Здавалася б, што Сыну Божаму больш пасавала б нарадзiцца ў царскiм палацы, а пазней -- прыняць уладу i Божай моцай наладзiць ва ўсiм свеце парадак, угрунтаваны на Божым праве.

Аднак Бог абраў цалкам iншы спосаб прыйсця на зямлю. Святы Лука вельмi сцiсла апiсвае гэтую найвялiкшую з падзей, якiя калi-небудзь адбывалiся на зямлi: "... надышоў час нарадзiць Ёй. i нарадзiла Сына свайго першароднага, i спавiла Яго, i паклала ў яслi, бо не было iм месца ў заездзе" (Лк 2, 6-7).

Сярод тых, хто акружаў Дзiцятка Езуса ў бэтлеемскай стайнi, не было магутных гэтага свету, а былi толькi пакорная Марыя, убогi Юзаф, некалькi наёмных пастухоў i пара жывёлiнаў.

А нованароджаны Сын Божыi Ён ляжаў у яслях, бездапаможна варушыў ручкамi, чакаў матчынага малака i час ад часу плакаў ад холаду.

Толькi спеў анёлаў "дакументаваў" таямнiцу прыйсця Божага Сына на зямлю.

Так выглядала сустрэча Бога з чалавекам.

Таямнiца Божага Нараджэння ў сваiм глыбокiм вымярэннi з'яўляецца надзвычайнай сустрэчай чалавека з Богам i Бога з чалавекам на працягу гiсторыi чалавецтва.

У Бэтлееме Юдэйскiм распачалася найпрыгажэйшая гiсторыя перакрыжавання шляхоў Бога i чалавека: стары свет граху i новы свет ласкi, любоў i прымiрэнне дасягаюць найбольшай блiзкасцi, што адкрывае новую перспектыву гiсторыi чалавека i свету. Бог увайшоў у гiсторыю чалавецтва, у бiяграфiю кожнага чалавека, каб выбавiць нас з няволi граху, каб мы нанава "ад Бога нарадзiлiся" (пар. Ян 1, 13), сталiся братамi Яго Сына i Яго ўсыноўленымi дзецьмi.

У Бэтлееме сустракаюцца вялiкая любоў Бога i шчырая вера чалавека. Праз бэтлеемскую стайню Бог спяшаецца да людзей, а людзi вандруюць да Яго. Божы Сын стаў блiзкi чалавеку, пасялiўся мiж людзей: Ён з iмi, сярод iх i для iх.

Там, у стайнi, да Яго працягнулiся шматлiкiя рукi. I найбольш чулыя рукi Мацi, i поўныя клопату рукi Юзафа, i спрацаваныя рукi пастухоў, i добразычлiвыя рукi, якiя перанеслi Божае Дзiцятка з ясляў у дом, i рукi вучоных Мудрацоў з Усходу. Але да Дзiцяцi працягнулiся таксама i рукi нянавiсцi, забруджаныя крывёю забiтых бэтлеемскiх немаўлят. Гэтая Бэтлеемская Ноч сталася сапраўды ноччу чалавечых рук, працягнутых да Бога.

Праз трыццаць гадоў скрытага жыцця ў Назарэце Божы Сын Езус Хрыстус распачаў сваю публiчную збаўчую дзейнасць. У нястомных сустрэчах з людзьмi на працягу трох гадоў Ён абвяшчаў Добрую Навiну любовi да Бога i блiжняга, чынiў шматлiкiя цуды i ахвяраваў сябе ажно да смерцi -- крыжовай смерцi -- дзеля адкуплення чалавечага роду i прымiрэння людзей з Богам.

Пасля свайго ўваскрасення i ўнебаўшэсця, верны свайму абяцанню -- "не пакiну вас сiротамi" (пар. Ян 14, 18), "i вось Я з вамi ва ўсе днi аж да сканчэння веку" (пар. Мц 28, 20), -- Езус застаўся ў сваiм Касцёле -- Яго Мiстычным Целе, -- якi атрымаў дары Духа Святога, каб у сустрэчах з людзьмi ў святых сакрамэнтах весцi iх да свайго вечнага Валадарства.

На Апошняй Вячэры, калi Езус устанавiў Боскую Эўхарыстыю, Ён даў людзям магчымасць штодзённа сустракацца з iм праз удзел у святой iмшы -- аднаўленнi Яго крыжовай Ахвяры -- праз прыняцце Яго Цела i Крывi ў постацях хлеба i вiна, духоўнага спажытку для душы, праз наведванне i адараванне Яго ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, у табэрнакулюме -- жывой Эўхарыстычнай Стаенцы.

Неабходна часта i доўга заставацца на каленях перад Езусам Хрыстом, утоеным у Эўхарыстыi, каб належным чынам ушаноўваць Яго, каб дзякаваць Яму за атрыманыя ласкi, каб перапрашаць за ўчыненыя знявагi, каб прасiць Яго аб благаслаўленнi.

I так, пачынаючы ад Бэтлеемскай Ночы, на працягу дзвюх тысяч гадоў ажно да канца гiсторыi чалавецтва пастаянна i няспынна адбываюцца сустрэчы Бога з чалавекам i чалавека з Богам.

Якiя ж невымоўныя дабрыня, мiласэрнасць i любоў Бога ў адносiнах да людзей!

Пастаянныя сустрэчы з Богам даюць чалавеку магчымасць прабываць з iм ужо ў гэтым зямным жыццi i тым самым гарантуюць атрыманне прывiлею вечнага прабывання з Богам у Нябесным Валадарстве.

З найлепшымi святочнымi пажаданнямi i пастырскiм благаслаўленнем

Кардынал Казiмiр Свёнтэк, Арцыбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, Адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii. Photo.ByMedia.net


  << предыдущая статья следующая статья >>  


Наши рубрики:


Бизнес, цены

В Мингорисполкоме

В мире

Вопрос - ответ

Жизнь

Загадочный мир

Здоровье

Имя

Клубная жизнь

Криминал

Культура

Минск и минчане

Народ и власть

Образование

Общество

Официально

Политика

Природа, экология

Происшествия

События, факты

Спорт

Технологии, идеи

Экономика

Разное



Календарь:

<< Декабрь 2005 г.>>
ПнВтСрЧтПтСбВс
   01020304
05060708091011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

 Архив по годам:
1996199719981999
2000200120022003
2004200520062007
2008   
Реклама:














Продажа плетеной мебели из ротанга

Мебель для кафе, ресторанов и баров













Добавить в избранное | На главную | Вверх


Все права © "Вечерний Минск". Редактор электронного варианта газеты Николай Ильюшенко (vm@nsys.by)  
Хостинг предоставлен центром TUT.BY.      Web дизайн Agency.by.
Импорт заголовков и аннотаций в RSS формате:









RATING ALL.BY Rambler's Top100
              Белорусский рейтинг MyMinsk.com